Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

✝️Сто гадоў таму святар з Гродзеншчыны трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі

✝️Сто гадоў таму святар з Гродзеншчыны трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу Паводле матэрыялу гісторыка Яна Рамэйкі на сайце @mostmediaio, беларусы адшукалі магілу ксяндза Адама Лісоўскага. Ксёндз Адам Лісоўскі, які нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Каранды (цяпер 🐻 Смаргонскі раён), быў адным з першых каталіцкіх святароў, што падтрымалі беларускае адраджэнне. Ён перакладаў Святое Пісанне на беларускую мову, распаўсюджваў творы Францішка Багушэвіча і дапамагаў беларускім студэнтам. У 1922 годзе ў Мінску савецкія ўлады арыштавалі Лісоўскага і прысудзілі да смяротнай кары, якую пазней замянілі на пяць гадоў турмы. У 1924 годзе яго вызвалілі і ён трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Пазней служыў у вёсцы Вышкі каля Беластока, памёр у 1929 годзе ў Варшаве. Пахаваны, згодна з уласнай просьбай, у мястэчку Кляшчэлі на Падляшшы побач з ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім. Дакладнае месцазнаходжанне пахавання пацвярджаецца запісам у часопісе «Chryścijans

✝️Сто гадоў таму святар з Гродзеншчыны трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу

Паводле матэрыялу гісторыка Яна Рамэйкі на сайце @mostmediaio, беларусы адшукалі магілу ксяндза Адама Лісоўскага.

Ксёндз Адам Лісоўскі, які нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Каранды (цяпер 🐻 Смаргонскі раён), быў адным з першых каталіцкіх святароў, што падтрымалі беларускае адраджэнне. Ён перакладаў Святое Пісанне на беларускую мову, распаўсюджваў творы Францішка Багушэвіча і дапамагаў беларускім студэнтам.

У 1922 годзе ў Мінску савецкія ўлады арыштавалі Лісоўскага і прысудзілі да смяротнай кары, якую пазней замянілі на пяць гадоў турмы. У 1924 годзе яго вызвалілі і ён трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Пазней служыў у вёсцы Вышкі каля Беластока, памёр у 1929 годзе ў Варшаве.

Пахаваны, згодна з уласнай просьбай, у мястэчку Кляшчэлі на Падляшшы побач з ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім. Дакладнае месцазнаходжанне пахавання пацвярджаецца запісам у часопісе «Chryścijanskaja Dumka» за 1929 год. Нядаўна магілу ксяндза Лісоўскага знайшлі на могілках у Кляшчэлях: яна адзначана агульным помнікам з металічнай агароджай.

Як знайсці магілу:

Каб дабрацца да Кляшчэляў, з Беластока можна сесці на цягнік да станцыі Кляшчэлі (у бок памежнай станцыі Чаромха). Ад чыгуначнага прыпынку трэба ісці ў цэнтр мястэчка, потым за мястэчкам знаходзяцца старыя могілкі. Магілу можна знайсці, падняўшыся на ўзгорак, пасля павярнуць налева — шукаць помнік з металічнай агароджай, дзе пахаваныя двое святароў.

-2
-3
-4
-5