🇧🇾🇷🇺 Сяброўства і супрацоўніцтва: студэнты з Варонежа прайшлі практыку ў ГДУ імя Францыска Скарыны 👍🏻 Сёння адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыка з Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэктарам ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргеем Хахомавым. Філолагі, якія вывучаюць беларускую мову як адну са славянскіх, прыехалі ў Гомель для праходжання дыялекталагічнай практыкі ў адпаведнасці з вучэбным планам і Дамовай аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі. ✨ На сустрэчы прысутнічалі начальнік аддзела міжнародных сувязей Аляксандр Грахоцкі і дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян. 💫 Госці з Расіі падзяліліся сваімі ўражаннямі пра арганізацыю практыкі, культурную праграму, падзякавалі за стварэнне спрыяльных бытавых умоў, а таксама выказалі жаданне працягнуць супрацоўніцтва праз акадэмічную мабільнасць, удзел у канферэнцыях. 📝👨🏻🎓 Рэктар урычыў студэнтам і выкладчыку сертыфікаты аб праходжанні вучэбнай практыкі на базе ГДУ імя Францыска Скарыны.
🇧🇾🇷🇺 Сяброўства і супрацоўніцтва: студэнты з Варонежа прайшлі практыку ў ГДУ імя Францыска Скарыны
9 июля 20259 июл 2025
~1 мин