Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

🚂 На відэа зафіксаваны цікавы інцыдэнт, які адбыўся 9 ліпеня 2012 год: беларускія памежнікі спынілі цягнік і выйшлі збіраць кантрабанду

🚂 На відэа зафіксаваны цікавы інцыдэнт, які адбыўся 9 ліпеня 2012 год: беларускія памежнікі спынілі цягнік і выйшлі збіраць кантрабанду, скінутую перавозчыкамі з Польшчы. 🛤 Як гэта адбывалася? Справа ў тым, што пашпартны і мытны кантроль пасажыраў цягніка "Кузніца - Гродна" праходзіў на вакзале ў Гродне. А да вакзала яшчэ трэба было даехаць па беларускай тэрыторыі. Кантрабандысты стараліся па дарозе скінуць тавары з цягніка, каб прыехаць на кантроль ужо пустымі. Іх калегі ў Гродне дзяжурылі непадалёк ад чыгункі і падбіралі выкінутыя пакункі. Звычайна тавары скідвалі наўпрост на палатно чыгункі, адкрываючы падлогу ў сцэпцы паміж вагонамі. Выкідаць праз вокны было занадта ўжо заўважна. Але пільныя беларускія памежнікі, якія падсаджваліся ў Брузгах, хутка ўсё выкрылі і пачалі ездзіць з адмысловай прыладай - люстэркам на доўгай палцы. Яго ў час руху апускалі праз адкрытыя дзверы цягніка ўніз і так бачылі, што адбываецца на рэйках і ці не падаюць на іх зверху пакункі з таварамі. Кантраб

🚂 На відэа зафіксаваны цікавы інцыдэнт, які адбыўся 9 ліпеня 2012 год: беларускія памежнікі спынілі цягнік і выйшлі збіраць кантрабанду, скінутую перавозчыкамі з Польшчы.

🛤 Як гэта адбывалася? Справа ў тым, што пашпартны і мытны кантроль пасажыраў цягніка "Кузніца - Гродна" праходзіў на вакзале ў Гродне. А да вакзала яшчэ трэба было даехаць па беларускай тэрыторыі. Кантрабандысты стараліся па дарозе скінуць тавары з цягніка, каб прыехаць на кантроль ужо пустымі. Іх калегі ў Гродне дзяжурылі непадалёк ад чыгункі і падбіралі выкінутыя пакункі. Звычайна тавары скідвалі наўпрост на палатно чыгункі, адкрываючы падлогу ў сцэпцы паміж вагонамі. Выкідаць праз вокны было занадта ўжо заўважна. Але пільныя беларускія памежнікі, якія падсаджваліся ў Брузгах, хутка ўсё выкрылі і пачалі ездзіць з адмысловай прыладай - люстэркам на доўгай палцы. Яго ў час руху апускалі праз адкрытыя дзверы цягніка ўніз і так бачылі, што адбываецца на рэйках і ці не падаюць на іх зверху пакункі з таварамі.

Кантрабандыстам, якія былі на "працы" 9 ліпеня 2012 года не пашанцавала. Памежнікі спынілі цягнік і забралі ўсё, што людзі скінулі з цягніка. Відэа знялі цікаўныя мінакі са Скідзельскага рынку.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127