🪨 Каменны могільнік X–XIII стагоддзяў у Мастоўскім раёне Гродзенская блогерка паказала відэа пра каменны могільнік, якому ўжо амаль 1000 гадоў. Могільнік размешчаны прыкладна за 0,7 км на захад ад вёскі Навасёлкі, на невялікім узвышшы сярод поля. Тут захаваліся 60 магіл з падтэсанымі каменнымі надмагільнымі плітамі і пастаўленымі тарцом плоскімі камянямі. Помнік быў знойдзены і апісаны ў 1982 годзе А.В. Квяткоўскай, дадаткова даследаваны ў 1984 годзе Я.Г. Звяругам. Археалагічныя раскопкі тут не праводзіліся. Уявіце сабе: гэтаму каменнаму паганскаму могільніку ўжо каля тысячы гадоў. Відэа: gribnoyzavertish у TikTok.