Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

📯 Цану на занядбаны палац Радзівілаў у 🪵 Дзятлаве знізілі ўдвая

📯 Цану на занядбаны палац Радзівілаў у 🪵 Дзятлаве знізілі ўдвая. У пачатку траўня райвыканкам спрабаваў прадаць яго за 296 тысяч рублёў. Палац XVIII стагоддзя доўгі час не маглі рэалізаваць — пакупнікі не знаходзіліся. У 2022 годзе кошт зніжалі да 96 рублёў (тры базавыя велічыні), тады з’явіўся адзін заяўнік — бізнэсовец з Расіі. Яго прадстаўніца запэўнівала, што будынак выкарыстаюць выключна з сацыяльнай мэтай — напрыклад, пад рэабілітацыйны цэнтр. Але за тры гады на аб’екце нічога не змянілася. У траўні будынак зноў выставілі на продаж — за 296 тысяч рублёў. Цяпер цану знізілі да 148 тысяч. Таргі прызначаныя на 21 ліпеня. А тым часам помнік працягвае занепадаць. Чытайце гісторыю продажу палаца Радзівілаў у Дзятлаве на Hrodna.life: 🤩Расійскі бізнесмен выкупіў палац ў Дзятлаве. Ён заплаціў за яго, як за некалькі пакункаў кавы 🤩Палац Радзівілаў у Дзятлаве можна купіць з аўкцыёну за 145 рублёў #лічбадня #числодня

📯 Цану на занядбаны палац Радзівілаў у 🪵 Дзятлаве знізілі ўдвая. У пачатку траўня райвыканкам спрабаваў прадаць яго за 296 тысяч рублёў.

Палац XVIII стагоддзя доўгі час не маглі рэалізаваць — пакупнікі не знаходзіліся. У 2022 годзе кошт зніжалі да 96 рублёў (тры базавыя велічыні), тады з’явіўся адзін заяўнік — бізнэсовец з Расіі.

Яго прадстаўніца запэўнівала, што будынак выкарыстаюць выключна з сацыяльнай мэтай — напрыклад, пад рэабілітацыйны цэнтр. Але за тры гады на аб’екце нічога не змянілася.

У траўні будынак зноў выставілі на продаж — за 296 тысяч рублёў. Цяпер цану знізілі да 148 тысяч. Таргі прызначаныя на 21 ліпеня.

А тым часам помнік працягвае занепадаць.

Чытайце гісторыю продажу палаца Радзівілаў у Дзятлаве на Hrodna.life:

🤩Расійскі бізнесмен выкупіў палац ў Дзятлаве. Ён заплаціў за яго, як за некалькі пакункаў кавы

🤩Палац Радзівілаў у Дзятлаве можна купіць з аўкцыёну за 145 рублёў

#лічбадня #числодня