🏃🏻♂️ Лічба дня. «Гарадзенская вандроўка» сабрала больш за 1000 удзельнікаў 15 чэрвеня ў Гродне прайшлі лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Гарадзенская вандроўка», і сёлета яны сталі рэкорднымі — у забегу прынялі ўдзел 1128 чалавек, паведамляе telegram-канал @robimnohi Такім чынам, «Гарадзенская вандроўка» ўвайшла ў лік усяго чатырох беларускіх забегаў, якія за апошнія пяць гадоў змаглі сабраць больш за 1000 аматараў бегу. Раней гэта ўдалося толькі Мінскаму паўмарафону, One Run і «Прыгожаму забегу». Вось як змянялася колькасць удзельнікаў з цягам гадоў: 2017 — 179 2018 — 344 2019 — 647 2020 — 286 2022 — 326 2023 — 483 2024 — 688 2025 — 1128 #лічбадня #числодня