Найти в Дзене
Hrodna.life

🔨 125 год таму нарадзіўся ўраджэнец Гродзеншчыны, амерыканскі юрыст яўрэйскага паходжання, аўтар паняцця «генацыд» і праекта Канвенцыі ААН

🔨 125 год таму нарадзіўся ўраджэнец Гродзеншчыны, амерыканскі юрыст яўрэйскага паходжання, аўтар паняцця «генацыд» і праекта Канвенцыі ААН аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. 24 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Бязводна (сёння 🐴 Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Рафаэль Лемкін — амерыканскі юрыст, дыпламат, прафесар, удзельнік Нюрнбергскага трыбунала. Паходзіў з яўрэйскай сям’і. Скончыў гандлёвую школу ў Беластоку і юрыдычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Працаваў у пракуратуры ў Варшаве, займаўся адвакатурай, свабодна валодаў дзевяццю мовамі. Яшчэ ва ўніверсітэце зацікавіўся тэмай юрыдычнай адказнасці за масавае знішчэнне этнічных груп. У 1933 годзе на канферэнцыі ў Мадрыдзе прапанаваў стварыць міжнародную канвенцыю супраць генацыду. У 1941 годзе выехаў у ЗША, дзе выкладаў і кансультаваў дзяржаўныя структуры. У 1944 годзе апублікаваў кнігу Axis Rule in Occupied Europe, дзе ўпершыню выкарыстаў тэрмін «генацыд». У сваёй канцэпцыі спасылаўся на Халак

🔨 125 год таму нарадзіўся ўраджэнец Гродзеншчыны, амерыканскі юрыст яўрэйскага паходжання, аўтар паняцця «генацыд» і праекта Канвенцыі ААН аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

24 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Бязводна (сёння 🐴 Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Рафаэль Лемкін — амерыканскі юрыст, дыпламат, прафесар, удзельнік Нюрнбергскага трыбунала.

Паходзіў з яўрэйскай сям’і. Скончыў гандлёвую школу ў Беластоку і юрыдычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Працаваў у пракуратуры ў Варшаве, займаўся адвакатурай, свабодна валодаў дзевяццю мовамі.

Яшчэ ва ўніверсітэце зацікавіўся тэмай юрыдычнай адказнасці за масавае знішчэнне этнічных груп. У 1933 годзе на канферэнцыі ў Мадрыдзе прапанаваў стварыць міжнародную канвенцыю супраць генацыду. У 1941 годзе выехаў у ЗША, дзе выкладаў і кансультаваў дзяржаўныя структуры.

У 1944 годзе апублікаваў кнігу Axis Rule in Occupied Europe, дзе ўпершыню выкарыстаў тэрмін «генацыд». У сваёй канцэпцыі спасылаўся на Халакост, Галадамор і гібель армян у Асманскай імперыі.

Паслядоўна дамагаўся прызнання генацыду як злачынства супраць чалавецтва. У 1948 годзе ААН прыняла распрацаваную па яго ініцыятыве Канвенцыю аб папярэджанні генацыду.

Памёр у Нью-Ёрку ў 1959 годзе.

Чытайце таксама:

Юрыст з-пад Ваўкавыска хацеў спыніць Гітлера. Ён вядомы на ўвесь свет, але забыты ў Беларусі