«На фестывалі-кірмашы без мядзведзя – як без абаранка!», – у раённым Доме рамёстваў, які працуе ў Залессі, добра ведаюць гісторыю Смаргоні і імкнуцца яе падтрымліваць з дапамогай сваіх унікальных вырабаў. Першага сувенірнага мядзведзя майстрыха Ніна Кенька стварыла яшчэ ў 2013 годзе. «Ён быў даволі простага выгляду, мы пачалі думаць, як яго ўдасканаліць. Вырашылі апрануць касалапага ў ільняную кашулю, ваўняныя штаны, а на галаву надзелі саламяны капялюш. Чым не Мішка-беларус?» – усміхаецца Ніна Уладзіміраўна. Неўзабаве Мішка стаў брэндавым сувенірам Смаргоні. Ніводнага свята не абыходзіцца без яго ўдзелу. Гэты сувенір стаў і сімвалам рэгіянальнага фестывалю «Чароўны свет батлейкі»: Мішку ўручаюць пераможцам і прызёрам конкурсу. Ёсць такія мядзведзі і ў калекцыі многіх гасцей, якія прыязджалі на Смаргоншчыну. Мішкі раз’ехаліся не толькі па Беларусі, але за яе межы. Самага важкага смаргонскага мядзведзя (больш за паўметра) Ніна Кенька зрабіла на абласны конкурс брэндавых сувеніраў. З
А ў падарунак – Мішка-беларус з абаранкамі
22 июня 202522 июн 2025
1
1 мин