У вёсках Лешня, Вострава і Красіна праведзена скошванне травы. Работы выкананы для падтрымання парадку і эстэтычнага выгляду населеных пунктаў. Пасля зносу пустуючага дома ў вёсцы Заняведамка па вуліцы Зялёнай, землі былі выкарыстаны пад сяўбу кукурузы. Гэта дазволіць рацыянальна задзейнічаць сельскагаспадарчыя ўгоддзі. У пасёлку Філіпавічы праведзены рамонт помніка. Адноўленае месца памяці будзе захавана для будучых пакаленняў як даніна павагі воінам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прададзены пустуючы дом у вёсцы Мацкевічы. Новы ўласнік плануе аднавіць будынак, што ўпрыгожыць населены пункт. Адбылося ўрачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і пасведчанняў аб заканчэнні другой ступені навучання выпускнікам Быстрыцкай сярэдняй школы (на здымку). Віншуем хлопцаў і дзяўчат з гэтым важным этапам у жыцці.
Что нового в Блевчицком сельсовете? Рассказываем
21 июня 202521 июн 2025
~1 мин