Са з’яўлення на цэнтральнай плошчы горада Смаргоні галоўнага сімвала свята – абаранкі, ганаровых выпускнікоў «Мядзведжай акадэміі» і абараначніц распачалося ўрачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі». Госці мерапрыемства апладысментамі віталі на плошчы ўдзельнікаў тэатралізаванага шэсця. Гэта узорны фальклорны калектыў «Нальшчаначка», дзіцячы танцавальны калектыў «Краіна сяброў», музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага, лялечныя тэатры, узорная група эстраднай песні «Радасць», народны ансамбль песні «Вечарынка» і многія іншыя. Кожны калектыў сустракала шоу барабаншчыкаў «Барабэнд». На ўрачыстым адкрыцці фестывалю-кірмашу прысутнічала многа ганаровых гасцей. Для прывітальнага слова на сцэну падняліся намеснік кіраўніка муніцыпальнага аб’яднання «Вяземская муніцыпальная акруга» Смаленскай вобласці Ігар Надточый, намеснік кіраўніка адміністрацыі па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці Дюрцюлінскага раёна Рэспублікі Башкартастан Гульнара Кашаева,
На плошчы горада ўрачыста адкрыты фестываль-кірмаш
28 июня 202528 июн 2025
1 мин