Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🌱Магіла Яўхіма Карскага ў Пецярбургу зарасла баршчэўнікам

🌱Магіла Яўхіма Карскага ў Пецярбургу зарасла баршчэўнікам На стан магілы выдатнага ўраджэнца Гродзеншчыны — этнографа і мовазнаўцы Яўхіма Карскага, чые даследаванні істотна паўплывалі на фармаванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці і дзяржаўнасці, звярнула ўвагу @nashaniva. Фотаздымак з пецярбургскіх Смаленскіх могілак, дзе пахаваны акадэмік, апублікаваў у фэйсбуку вядомы навуковец і грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу, загадчык аддзела Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Мікалай Нікалаеў. «Пасля канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура” паехалі на Смаленскія могілкі, пакласці кветкі акадэміку Карскаму. Кругом усё так зарасла баршчэўнікам, што не відаць помніка — толькі верх крыжа. Баязлівыя ўдзельнікі цырымоніі не дазволілі мне і Міколу Сакалову парэзаць баршчэўнік. Праўда, мы некалькі каліў паламалі нагамі і парасонамі і кветкі да помніка ўсё ж паклалі», — напісаў ён. Яўхім Карскі нарадзіўся 1 студзеня 1861 года ў вёсцы Лаша (цяпер Гродзенскі раён

🌱Магіла Яўхіма Карскага ў Пецярбургу зарасла баршчэўнікам

На стан магілы выдатнага ўраджэнца Гродзеншчыны — этнографа і мовазнаўцы Яўхіма Карскага, чые даследаванні істотна паўплывалі на фармаванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці і дзяржаўнасці, звярнула ўвагу @nashaniva.

Фотаздымак з пецярбургскіх Смаленскіх могілак, дзе пахаваны акадэмік, апублікаваў у фэйсбуку вядомы навуковец і грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу, загадчык аддзела Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Мікалай Нікалаеў.

«Пасля канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура” паехалі на Смаленскія могілкі, пакласці кветкі акадэміку Карскаму. Кругом усё так зарасла баршчэўнікам, што не відаць помніка — толькі верх крыжа. Баязлівыя ўдзельнікі цырымоніі не дазволілі мне і Міколу Сакалову парэзаць баршчэўнік. Праўда, мы некалькі каліў паламалі нагамі і парасонамі і кветкі да помніка ўсё ж паклалі»,

— напісаў ён.

Яўхім Карскі нарадзіўся 1 студзеня 1861 года ў вёсцы Лаша (цяпер Гродзенскі раён).

У 1893 годзе ён абараніў першую ў гісторыі дысертацыю па беларускай мове. Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, у 1905–1910 гадах быў яго рэктарам. У 1917 годзе ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху і быў ганаровым старшынёй Першага ўсебеларускага з’езда. З 1921 года жыў у Ленінградзе, працаваў у АН СССР, супрацоўнічаў з беларускімі даследчыкамі. Аўтар больш як 1000 навуковых прац, у тым ліку трохтомнай энцыклапедычнай працы «Беларусы» (1903–1922), якая стала падмуркам для фармавання разумення беларускай нацыі, мовы і культуры. Памёр 29 красавіка 1931-га ў Ленінградзе.

Фота 2021 года зрабіў гісторык Аляксей Ластоўскі.

-2