Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🕯 Пісьменніку, якога называлі сумленнем беларускай нацыі і які выбраў Гродна — 101 год

🕯 Пісьменніку, якога называлі сумленнем беларускай нацыі і які выбраў Гродна — 101 год 19 чэрвеня спаўняецца 101 год з дня нараджэння Васіля Быкава — аднаго з найбольш значных беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. 🦌 Гродна заняў асаблівае месца ў жыцці і творчасці Быкава. Тут ён пражыў 25 гадоў, пачынаў сваю літаратурную дзейнасць і напісаў шэраг вядомых твораў. У аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому» аўтар апісаў мноства ўспамінаў пра жыццё ў горадзе над Нёманам. «З першага пагляду горад мне спадабаўся, не такi ўжо i пабураны (хоць у цэнтры i траплялiся руiны некаторых будынкаў), але ў iм адчувалася пэўная „заходнасьць“, рысы сярэднявечча — у старых будынках, касьцёлах, нават у брукоўцы вулiц. Зноў жа — два замкi i Нёман. Дужа гэта мiла здалося майму сэрцу, зьнябытаму на чужыне. Паўдня хадзiў па вулiцах, прыглядаўся, але куды зайсьцi не наважыўся. Першую ноч правёў на вакзале». Да леташняга 100-гадовага юбілею пісьменніка Hrodna.life прачытаў «Доўгую дарогу дадому» і выб

🕯 Пісьменніку, якога называлі сумленнем беларускай нацыі і які выбраў Гродна — 101 год

19 чэрвеня спаўняецца 101 год з дня нараджэння Васіля Быкава — аднаго з найбольш значных беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя.

🦌 Гродна заняў асаблівае месца ў жыцці і творчасці Быкава. Тут ён пражыў 25 гадоў, пачынаў сваю літаратурную дзейнасць і напісаў шэраг вядомых твораў. У аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому» аўтар апісаў мноства ўспамінаў пра жыццё ў горадзе над Нёманам.

«З першага пагляду горад мне спадабаўся, не такi ўжо i пабураны (хоць у цэнтры i траплялiся руiны некаторых будынкаў), але ў iм адчувалася пэўная „заходнасьць“, рысы сярэднявечча — у старых будынках, касьцёлах, нават у брукоўцы вулiц. Зноў жа — два замкi i Нёман. Дужа гэта мiла здалося майму сэрцу, зьнябытаму на чужыне. Паўдня хадзiў па вулiцах, прыглядаўся, але куды зайсьцi не наважыўся. Першую ноч правёў на вакзале».

Да леташняга 100-гадовага юбілею пісьменніка Hrodna.life прачытаў «Доўгую дарогу дадому» і выбраў самыя яскравыя эпізоды, звязаныя з яго жыццём у Гродне.

https://d3pt8vtj0yb2r5.cloudfront.net/articles/mapa-bykava/?utm_source=tg

Чытайце таксама:

Да 100-годдзя Васіля Быкава: успаміны пісьменніка пра Гродна — горад, дзе ён пражыў 25 гадоў