13 чэрвеня 2025 г. Відэа. 12 чэрвеня 2025 года ў Чашніках пачала работу навукова-практычная канферэнцыя «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна».
Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт. У рабоце канферэнцыі ў вочным і завочным фарматах прымаюць удзел больш за 60 даследчыкаў (гісторыкаў, археолагаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, фалькларыстаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, настаўнікаў і краязнаўцаў) з Чашнік, Бешанковіч, Брэста, Віцебска, Гродна, Дзяржынска, Мінска і Наваполацка. У пачатку канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік старшыні Чашніцкага райвыканкама Мікалай Івашэнь, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў. Было агучана прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ва