🐈⬛ Жыхар Навагрудка размаляваў капліцу-пахавальню: распачата крымінальная справа 38-гадовы мужчына з 🪽 Навагрудка стаў фігурантам крымінальнай справы пасля акту вандалізму ў вёсцы Мотча. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына нанёс малюнак у выглядзе старажытнаегіпецкага сімвала на будынак капліцы-пахавальні «Заборскіх», а таксама пакінуў графічныя сляды на купелі святой крыніцы. Паводле папярэдняй ацэнкі, нанесеная матэрыяльная шкода Навагрудскай епархіі складае 1300 рублёў. Па факце праводзіцца расследаванне, распачата крымінальная справа па артыкуле «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да двух гадоў.
🐈⬛ Жыхар Навагрудка размаляваў капліцу-пахавальню: распачата крымінальная справа
18 июня 202518 июн 2025
~1 мин