Найти в Дзене
Hrodna.life

📢📢📢 Беларус паспрабаваў даведацца, дзе хавацца ў выпадку вайны

📢📢📢 Беларус паспрабаваў даведацца, дзе хавацца ў выпадку вайны. Вось што з гэтага атрымалася 🏹 На фоне абмеркавання вучэнняў «Захад-2025», якія адбудуцца восенню, беларус Максім накіраваў запыты ў гарвыканкамы 🦌 Гродна і 🌞 Светлагорска (Гомельская вобласць). Пытанне было простае: дзе знаходзяцца абарончыя збудаванні і як паводзіць сябе грамадзянам у выпадку ваеннай пагрозы? 🫥 Светлагорскі райвыканкам паведаміў, што інфармацыя пра размяшчэнне сховішчаў аднесеная да катэгорыі з абмежаваным доступам. Жыхарам паабяцалі апавяшчэнне праз афіцыйныя рэсурсы і СМІ — калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю. 🫠 Гродзенскі гарвыканкам паступіў яшчэ прасцей: зварот пакінулі без разгляду па сутнасці. Чыноўнікі спаслаліся на артыкул 23 закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». У ім сказана, што зварот можа быць пакінуты без разгляду, калі ён не адпавядае патрабаванням заканадаўства. Што менавіта не адпавядала — гарвыканкам не ўдакладніў. А вось як рыхтуюцца ў 👶 Вільні. У канцы красавік

📢📢📢 Беларус паспрабаваў даведацца, дзе хавацца ў выпадку вайны. Вось што з гэтага атрымалася

🏹 На фоне абмеркавання вучэнняў «Захад-2025», якія адбудуцца восенню, беларус Максім накіраваў запыты ў гарвыканкамы 🦌 Гродна і 🌞 Светлагорска (Гомельская вобласць). Пытанне было простае: дзе знаходзяцца абарончыя збудаванні і як паводзіць сябе грамадзянам у выпадку ваеннай пагрозы?

🫥 Светлагорскі райвыканкам паведаміў, што інфармацыя пра размяшчэнне сховішчаў аднесеная да катэгорыі з абмежаваным доступам. Жыхарам паабяцалі апавяшчэнне праз афіцыйныя рэсурсы і СМІ — калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю.

🫠 Гродзенскі гарвыканкам паступіў яшчэ прасцей: зварот пакінулі без разгляду па сутнасці. Чыноўнікі спаслаліся на артыкул 23 закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». У ім сказана, што зварот можа быць пакінуты без разгляду, калі ён не адпавядае патрабаванням заканадаўства. Што менавіта не адпавядала — гарвыканкам не ўдакладніў.

А вось як рыхтуюцца ў 👶 Вільні. У канцы красавіка Віленскі гарадскі муніцыпалітэт прадставіў абноўлены план эвакуацыі: прадугледжана больш за 150 маршрутаў, арганізаваныя вучэнні, надрукаваныя даведнікі на пяці мовах, нават на рускай. На сайце муніцыпалітэта апублікаваныя карты сховішчаў, рэкамендацыі і нумары гарачых ліній — усё ў адкрытым доступе.

Як Вільня рыхтуецца да вайны, чытайце ў матэрыяле Hrodna.life:

https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/vilnja-padryhto-ka/?utm_source=tg

-2
-3
-4