🪽 28 чэрвеня 1931 года ў Навагрудку адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Несмяротнасці Адама Міцкевіча — аднаго з найбольш сімвалічных помнікаў у гонар паэта на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і Беларусі
Ідэя стварыць курган у гонар Міцкевіча з’явілася пасля візіту яго сына Уладзіслава ў Навагрудак у 1922 годзе. Тады быў заснаваны Камітэт па ўшанаванні памяці паэта, які ініцыяваў праект.
Узвядзенне пачалося 27 траўня 1924 года. Насып кургана працягваўся з 1924 па 1931 год. Урачыстае адкрыццё сабрала ў Навагрудку прадстаўнікоў уладаў міжваеннай Польшчы, пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. Апошнюю сімвалічную тачку з зямлёй насыпаў польскі пісьменнік Вацлаў Серашэўскі. Курган, вышынёй 17 метраў і шырынёй каля 30 метраў, перайшоў у распараджэнне горада.
У гэты ж дзень у будынку Навагрудскага ваяводства адкрылася выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Адама Міцкевіча.
Курган унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (1-я катэгорыя).