Узнікненне «смаргонскіх абваранкаў» гістарычна звязваюць з не менш славутай Мядзведжай акадэміяй. У сярэдзіне ХVII стагоддзя ў Смаргоні Радзівілы заснавалі школу дрэсіроўкі мядзведзяў, якую жартоўна пачалі называць «Мядзведжай акадэміяй». Вучоных-«акадэмікаў» скамарохі вадзілі па Еўропе. Рэч Паспалітая, Германія, Венгрыя, Францыя… На кірмашовых плошчах касалапыя артысты танцавалі пад музыку і паказвалі розныя фігуры пантамімы, забаўляючы публіку Шлях мядзведзяў быў далёкім і доўгім, падарожжа доўжылася да паўгода. Па дарозе іх трэба было карміць. Таму прыдумалі для касалапых артыстаў корм у выглядзе палачак. Рыхтавалі «сухія кансервы» проста: замешвалі крутое цеста з мукі і вады і варылі яго ў кіпені. Потым рэзалі на палоскі і выпякалі ў печы. Паступова адбылася «рэфармацыя» печыва: палачкі сталі скручваць у кругляшы, каб павадырам зручней было насіць іх на вяроўках. Сухімі «кансервамі» і мядзведзяў кармілі, і павадыры падсілкоўваліся. Неўзабаве ласунак для мядзведзяў стаў папулярны
Смаргонскія абаранкі: гісторыя вядомага брэнда
27 июня 202527 июн 2025
8
3 мин