Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🔫 27 чэрвеня 1933 года на беразе Нёмана скончыў жыццё самагубствам паэт і ўраджэнец Гродзеншчыны Міхась Явар

🔫 27 чэрвеня 1933 года на беразе Нёмана скончыў жыццё самагубствам паэт і ўраджэнец Гродзеншчыны Міхась Явар. Нарадзіўся 8 лістапада 1903 года ў вёсцы Мінявічы (сёння 🌉 Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці). З'явіўся на свет ў сялянскай сям'і, сябраваў з паэтам Міхасём Васільком, друкавацца пачаў за год да самагубства. На жаль, большая частка вершаў паэта былі загубленыя ў часы Другой сусветнай вайны. Чытайце наш матэрыял пра трагічны лёс паэта: https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/mihas-javar/?utm_source=tg О мой Нёман мілы, О мой Неман родны, Толькі ты застаўся верным У маім жыцці, у маім каханні, У маім штодзённым цяжкім страданні. Ты не пакрыўдзіў мяне, Ты мне ніколі не здрадзіў, Як здрадзілі людзі. І цяпер вось глядзіш ты Сваім поглядам нямым, чароўным, Як быццам знаеш, Што я ўжо ўсіх і ўсе пакінуў, Што без пары іду ў магілу. А ты, мой дружа, Плыві так доўга, Плыві так вечна. Плюй гадам у вочы, Бо паміж імі мноства ёсць здрайцаў, Здрайцаў праклят

🔫 27 чэрвеня 1933 года на беразе Нёмана скончыў жыццё самагубствам паэт і ўраджэнец Гродзеншчыны Міхась Явар.

Нарадзіўся 8 лістапада 1903 года ў вёсцы Мінявічы (сёння 🌉 Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці). З'явіўся на свет ў сялянскай сям'і, сябраваў з паэтам Міхасём Васільком, друкавацца пачаў за год да самагубства.

На жаль, большая частка вершаў паэта былі загубленыя ў часы Другой сусветнай вайны.

Чытайце наш матэрыял пра трагічны лёс паэта:

https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/mihas-javar/?utm_source=tg

О мой Нёман мілы,

О мой Неман родны,

Толькі ты застаўся верным

У маім жыцці,

у маім каханні,

У маім штодзённым цяжкім страданні.

Ты не пакрыўдзіў мяне,

Ты мне ніколі не здрадзіў,

Як здрадзілі людзі.

І цяпер вось глядзіш ты

Сваім поглядам нямым, чароўным,

Як быццам знаеш,

Што я ўжо ўсіх і ўсе пакінуў,

Што без пары іду ў магілу.

А ты, мой дружа,

Плыві так доўга,

Плыві так вечна.

Плюй гадам у вочы,

Бо паміж імі мноства ёсць здрайцаў,

Здрайцаў праклятых.

Яны, каб маглі,

То з неба зоры паздымалі б,

А твае крыштальныя воды

У зямлю пусцілі б.