🪖 Уладальніка крамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
6 чэрвеня ў пералік асоб, «прычынных да экстрэмісцкай дзейнасці», дадалі некалькі гродзенцаў. Сярод іх — Андрэй Валер’евіч Несцяровіч, уладальнік этнакрамы «Цудоўня». Таксама ў спіс трапілі Аляксандр Жарыкаў, Іван Бародзіч, Барыс Пухальскі і Іван Ліхалат, паведамляе Telegram-канал @nebovkletku
Нагадаем, у сярэдзіне траўня Андрэя Несцяровіча асудзілі на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — за ўдзел у пратэстах 2020 года.