В своих письмах в редакцию читатели делятся своими воспоминаниями. Пачну з асабістага: я - сёмае дзіця бацькоў, апроч мяне ў сям’і было пяцёра сясцёр і брат. На жаль, я, хаця быў апошнім, маладзейшым, цяпер аказаўся самым старэйшым. У 1947 годзе – першы клас Мілашоўскай сямігодкі. У 1957-м – дзесяты клас Павяцкай СШ. 1957-59 гг. – Гродзенскае культасветвучылішча. 1960-63 гг. – служба ў Савецкай арміі і групе савецкіх войск у Германіі (г. Веймар, Бухенвальд). 1965-70 гг. – Смаленскі педінстытут, гістарычны факультэт завочна. Настаўнік гісторыі, фізкультуры. Два сыны, чатыры ўнукі, тры праўнукі. Загадкі памяці Памяць чалавека таіць у сабе многія невытлумачальныя загадкі. Бывае, асабліва з узростам, некаторыя падзеі мінулага тыдня або нават дня ўспомніць цяжка. А многія нязначныя выпадкі, эпізоды далёкіх часоў помняцца з падрабязнасцямі, дэталёва, не гаворачы пра тыя, з якімі сутыкаўся нават у далёкім дзяцінстве. Са мной нядаўна здарыўся не вельмі смешны (для мяне) выпадак. У пачатку люта