🇧🇾 9 чэрвеня 1919 года ў Вільні распачаўся Беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны Скліканы ён быў з ініцыятывы групы беларускіх палітычных дзеячаў на чале з Браніславам Тарашкевічам і Паўлам Алексюком. У працы з’езда бралі ўдзел 125 дэлегатаў. Неабходнасць склікання з’езда была абумоўлена патрэбай пацвярджэння ідэі незалежнай і непадзельнай Беларусі ва ўмовах польскай акупацыі і актыўнай агітацыі паланафільскіх колаў за далучэнне беларускіх земляў да Польшчы. Большасць удзельнікаў належала да Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). На з’ездзе былі заслуханыя і абмеркаваныя даклады: пра кааперацыю (Клаўдзій Дуж-Душэўскі), пра стан і неадкладныя задачы беларускай асветы (Міхаіл Кахановіч), пра выдавецкую дзейнасць (Ян Станкевіч). З’езд выказаўся за непадзельнасць Беларусі, пацвердзіў давер ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, рашуча асудзіў ідэю ўніі з Польшчай. У той жа час, улічваючы гістарычныя і эканамічныя сувязі паміж беларусамі і літоўцамі, з’езд выказаўся з
🇧🇾 9 чэрвеня 1919 года ў Вільні распачаўся Беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны
9 июня 20259 июн 2025
1
1 мин