Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🪶 Ураджэнец Гродна, якому пашчасціла збегчы з габрэйскага гета і польскі паэт, якога ўлады ПНР інтэрнавалі падчас ваеннага становішча за

🪶 Ураджэнец Гродна, якому пашчасціла збегчы з габрэйскага гета і польскі паэт, якога ўлады ПНР інтэрнавалі падчас ваеннага становішча за падтрымку «Салідарнасці» 🦌 8 чэрвеня 1927 года ў Гродне нарадзіўся Віктар Варашыльскі — польскі паэт, празаік, перакладчык і кінакрытык. Паходзіў з асыміляванай габрэйскай сям’і. Яго бацька, Гжэгаж, быў лекарам і меў прыватную практыку на вуліцы Рыда-Сміглага, 8 у Гродне. У 1941 годзе, падчас нацысцкай акупацыі, сям’ю Варашыльскіх выселілі ў гродзенскае гета. Пазней яны збеглі і хаваліся на ўскрайку горада, у Ласосне. Сам Віктар працаваў пад чужым імем у сталярні. Пасля вайны, у 1945 годзе, быў рэпатрыяваны з Гродна ў Лодзь. Вучыўся спачатку на медыка, а затым на філолага. Стаў вядомым у 1950-я як прадстаўнік сацрэалістычнай плыні, але пасля падзей у Будапешце (1956), якія назіраў асабіста, як журналіст, парваў з камуністычнай ідэалогіяй. Яго Венгерскі дзённік з-за цэнзуры быў выдадзены ў Парыжы. З 1970-х гадоў — актыўны ўдзельнік дэмакратычнай

🪶 Ураджэнец Гродна, якому пашчасціла збегчы з габрэйскага гета і польскі паэт, якога ўлады ПНР інтэрнавалі падчас ваеннага становішча за падтрымку «Салідарнасці»

🦌 8 чэрвеня 1927 года ў Гродне нарадзіўся Віктар Варашыльскі — польскі паэт, празаік, перакладчык і кінакрытык.

Паходзіў з асыміляванай габрэйскай сям’і. Яго бацька, Гжэгаж, быў лекарам і меў прыватную практыку на вуліцы Рыда-Сміглага, 8 у Гродне. У 1941 годзе, падчас нацысцкай акупацыі, сям’ю Варашыльскіх выселілі ў гродзенскае гета. Пазней яны збеглі і хаваліся на ўскрайку горада, у Ласосне. Сам Віктар працаваў пад чужым імем у сталярні.

Пасля вайны, у 1945 годзе, быў рэпатрыяваны з Гродна ў Лодзь. Вучыўся спачатку на медыка, а затым на філолага. Стаў вядомым у 1950-я як прадстаўнік сацрэалістычнай плыні, але пасля падзей у Будапешце (1956), якія назіраў асабіста, як журналіст, парваў з камуністычнай ідэалогіяй. Яго Венгерскі дзённік з-за цэнзуры быў выдадзены ў Парыжы.

З 1970-х гадоў — актыўны ўдзельнік дэмакратычнай апазіцыі. Супрацоўнічаў з «KOR», падпісваў пратэсты супраць цэнзуры і палітыкі ўладаў. Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе быў інтэрнаваны: праходзіў праз ізалятары ў Бялуэнцы, Яворы і Дарлаўку.

Памёр 13 верасня 1996 года ў Варшаве. Пахаваны на Ваенных Павонзкоўскіх могілках.