Сёлета 8 чэрвеня адзначаецца Тройца. У свята ў праваслаўных храмах здзяйсняецца адна з самых урачыстых і прыгожых службаў. Пасля літургіі адбываецца вялікая вячэрня і чытаюцца малітвы. Так завяршаецца паслявелікодны перыяд. На Тройцу ёсць звычай упрыгожваць храмы галінамі і травой, якія сімвалізуюць абнаўленне людзей дзякуючы Святому Духу. Святары апранаюць зялёнае адзенне, якое сімвалізуе жыватворчую і абнаўляючую сілу Святога Духа. У суботу, напярэдадні свята, прынята ўспамінаць памерлых. Гэты дзень называецца бацькоўскім. У светлае свята нельга лаяцца, сварыцца. Не трэба нічога рэзаць, секчы, стрыгчы. Не ішлі працаваць на агародзе. Лічылася, што зямля ў гэтае свята імянінніца. Катэгарычна забаранялася на Тройцу купацца ў рацэ, мыць бялізну. Асцерагаліся, што русалка ўцягне ў ваду. Да свята загадзя рыхтаваліся, не пакідаючы на гэтыя дні генеральную ўборку ці тым больш рамонт. Усё смецце трэба было вынесці загадзя. @Пинский Вестник ЮТУБ | САЙТ| ИНСТ | ВК | ОК | ФЕ | Прислать ново