Найти в Дзене
Hrodna.life

📚 145 год з дня нараджэння міністра асветы БНР і заснавальніка выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца

📚 145 год з дня нараджэння міністра асветы БНР і заснавальніка выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» 7 чэрвеня 1880 года ў фальварку Лябёдка (сёння вёска Галавічполле 🐟Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі — выдавец, навукоўца, палітычны дзеяч і міністр асветы Беларускай Народнай Рэспублікі. Скончыў Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, дзе пазней працаваў выкладчыкам. Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя далучыўся да нацыянальнага руху: заснаваў Беларускую рэвалюцыйную партыю, уваходзіў у ЦК БСГ, вызначыўся як арганізатар друку — менавіта ён стварыў першае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» і выдаў адаптаваны буквар сучаснай беларускай мовы. У 1918 годзе заняў пасаду міністра асветы ў Радзе БНР. Падчас польска-савецкай вайны выступаў за федэрацыю Польшчы і Беларусі, кіраваў Мінскім беларускім педінстытутам, развіваў школьную сетку. Пазней працаваў у Варшаўскай політэхніцы, дзе атрымаў званне прафесара. Падчас Другой сусветнай вайн

📚 145 год з дня нараджэння міністра асветы БНР і заснавальніка выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца»

7 чэрвеня 1880 года ў фальварку Лябёдка (сёння вёска Галавічполле 🐟Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі — выдавец, навукоўца, палітычны дзеяч і міністр асветы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Скончыў Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, дзе пазней працаваў выкладчыкам. Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя далучыўся да нацыянальнага руху: заснаваў Беларускую рэвалюцыйную партыю, уваходзіў у ЦК БСГ, вызначыўся як арганізатар друку — менавіта ён стварыў першае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» і выдаў адаптаваны буквар сучаснай беларускай мовы.

У 1918 годзе заняў пасаду міністра асветы ў Радзе БНР. Падчас польска-савецкай вайны выступаў за федэрацыю Польшчы і Беларусі, кіраваў Мінскім беларускім педінстытутам, развіваў школьную сетку. Пазней працаваў у Варшаўскай політэхніцы, дзе атрымаў званне прафесара.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у працы Беларускай народнай самапомачы, супрацоўнічаў з беларускімі і польскімі падполлемі, дапамагаў габрэям уратавацца ад пераследу.

6 снежня 1943 года быў цяжка паранены невядомымі, назаўтра памёр у шпіталі без медычнай дапамогі. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.