Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🌟184 годы таму нарадзілася самая вядомая гродзенская пісьменніца

🌟184 годы таму нарадзілася самая вядомая гродзенская пісьменніца ✍️ Пані Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў Мількаўшчыне (сёння — 🦬Гродзенскі раён) у сям’і памешчыка і адваката Бенедыкта Паўлоўскага. У 17 гадоў выйшла замуж і пераехала на Палессе. ❤️‍🔥Падчас паўстання 1863–1864 гадоў у Людвінове (цяпер гэта вёска ў 🕊Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) хавала ў сябе паўстанцкага лідара Рамуальда Траўгута і дапамагла яму перабрацца за мяжу. Пасля паразы паўстання яе мужа саслалі ў Сібір, а сама яна пераехала ў Гродна, дзе праславіла горад сваімі творамі. Пісаць пачала пасля паўстання. У 1905 годзе яе ўпершыню вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Беларускае сэрдца польскамоўнай Элізы Ажэшкі спынілася 18 траўня 1910 года ў 🦌 Гродне. Больш пра жыццё пісьменніцы і яе ўплыў на гісторыю горада — у матэрыялах Hrodna.life: 🪶А — Ажэшка. 5 фактаў з жыцця пісьменніцы з-над Нёмана пачынаюць «Гарадзенскую азбуку» 🪶Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў «дом

🌟184 годы таму нарадзілася самая вядомая гродзенская пісьменніца

✍️ Пані Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў Мількаўшчыне (сёння — 🦬Гродзенскі раён) у сям’і памешчыка і адваката Бенедыкта Паўлоўскага. У 17 гадоў выйшла замуж і пераехала на Палессе.

❤️‍🔥Падчас паўстання 1863–1864 гадоў у Людвінове (цяпер гэта вёска ў 🕊Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) хавала ў сябе паўстанцкага лідара Рамуальда Траўгута і дапамагла яму перабрацца за мяжу.

Пасля паразы паўстання яе мужа саслалі ў Сібір, а сама яна пераехала ў Гродна, дзе праславіла горад сваімі творамі.

Пісаць пачала пасля паўстання. У 1905 годзе яе ўпершыню вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Беларускае сэрдца польскамоўнай Элізы Ажэшкі спынілася 18 траўня 1910 года ў 🦌 Гродне.

Больш пра жыццё пісьменніцы і яе ўплыў на гісторыю горада — у матэрыялах Hrodna.life:

🪶А — Ажэшка. 5 фактаў з жыцця пісьменніцы з-над Нёмана пачынаюць «Гарадзенскую азбуку»

🪶Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў «дом Ажэшкі»

🪶Як 90 гадоў таму ў Гродне адкрывалі помнік Элізе Ажэшцы