🪖 З 13 траўня няма сувязі з палітвязнем з Гродна Мікітам Самарыным. «Гродзенская праваабарона» звяртае ўвагу, што ўжо месяц нічога не чуваць пра палітвязня Мікіту Самарына. Апошні ліст, які атрымалі ад яго з СІЗА, датаваны 13 траўнем. Паводле ананімных крыніц, з таго часу Самарын знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Яму забаронена перадаваць ежу, вопратку і любыя іншыя рэчы, а таксама падтрымліваць любыя кантакты — у тым ліку атрымліваць і адпраўляць лісты. Палітвязень утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада. Існуюць сур'ёзныя падазрэнні, што ў ізалятары яго катуюць. Здароўе і жыццё Мікіты — пад пагрозай. Пры гэтым інфармацыя пра ход ягонай справы, даты судовых паседжанняў і стан самога вязня захоўваецца ў сакрэце. Следчаму, які вядзе справу, забаронена паведамляць родным і блізкім якую-небудзь інфармацыю. Мікіта Самарын быў асуджаны ў снежні 2020 года на 4 гады «хіміі» за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа ў Гродне. Пасля тэрмін зменшылі на 2,5 года калоніі. Ён
🪖 З 13 траўня няма сувязі з палітвязнем з Гродна Мікітам Самарыным
14 июня 202514 июн 2025
1 мин