🪽Аўкцыён у падтрымку Hrodna.life: гарадзенскі анёл шукае новы дом ⛪️ Гэта фігурка гарадзенскага анёла. Гэты вобраз для гарадзенцаў знаёмы і важны: згадайце флюгеры на вежах Фарнага касцёла, пра якія спяваў Віктар Шалкевіч; якія мы назіралі кожны дзень, калі падымалі зрок, каб паглядзець час на гадзінніку на вежы. Вы можаце набыць унікальную фігурку, зробленую ў Гродне ў 2021 годзе ўсяго ў некалькіх асобніках. Гэты анёл — ручная праца майстра, апошні, што застаўся ў рэдакцыі. Мы вывезлі яго з сабой у выгнанне, і цяпер ён можа пераехаць да вас. 📰 Фігурка стваралася намі як узнагарода для актыўных гараджан, якія змянялі Гродна да лепшага. На жаль, прэмію мы так і не змаглі правесці — партнёраў ліквідавалі, а рэдакцыі давялося з’ехаць. Анёл застаўся сімвалам гэтай мары і напамінкам пра Гродна, якім мы ганарымся. 👋 Мы гатовыя развітацца з ім, каб падтрымаць рэдакцыю ў крытычны момант. 🏆 Усяго некалькі такіх фігурак існуе ў свеце. 🔨 Далучайцеся да аўкцыёну і даведайцеся падрабязна
🪽Аўкцыён у падтрымку Hrodna.life: гарадзенскі анёл шукае новы дом
31 мая 202531 мая 2025
~1 мин