Падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да жніва-2025 для ААТ «Новая Прыпяць» з’яўляецца задачай нумар адзін, якую неабходна вырашыць да пачатку сезона. Толькі своечасовы і якасны рамонт дазволіць у запланаваныя тэрміны завяршыць уборку збожжавых і зернабабовых. – Большая частка рамонту тэхнікі ў гаспадарцы праводзіцца сваімі сіламі, – кажа намеснік дырэктара ААТ «Новая Прыпяць» Іван Лемяза. – У выпадку складаных сітуацый – рамонту электронікі і рухавікоў – звяртаемся да спецыялістаў сэрвісаў г. Пінска. Тэхніка ў гаспадарцы розная: ёсць новая і правераная часам. Нашы механізатары – майстры на ўсе рукі. І ў гэтым у іх свая зацікаўленнасць: як падрыхтуюцца да выхаду ў поле, такое і жніво будзе .
Падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да жніва-2025 для ААТ «Новая Прыпяць» з’яўляецца задачай нумар адзін, якую неабходна вырашыць да
30 мая 202530 мая 2025
~1 мин