🪽Аўкцыён у падтрымку Hrodna.life: гарадзенскі анёл шукае новы дом
⛪️
Гэта фігурка гарадзенскага анёла. Гэты вобраз для гарадзенцаў знаёмы і важны: згадайце флюгеры на вежах Фарнага касцёла, пра якія спяваў Віктар Шалкевіч; якія мы назіралі кожны дзень, калі падымалі зрок, каб паглядзець час на гадзінніку на вежы.
Вы можаце набыць унікальную фігурку, зробленую ў Гродне ў 2021 годзе ўсяго ў некалькіх асобніках. Гэты анёл — ручная праца майстра, апошні, што застаўся ў рэдакцыі. Мы вывезлі яго з сабой у выгнанне, і цяпер ён можа пераехаць да вас.
📰 Фігурка стваралася намі як узнагарода для актыўных гараджан, якія змянялі Гродна да лепшага. На жаль, прэмію мы так і не змаглі правесці — партнёраў ліквідавалі, а рэдакцыі давялося з’ехаць. Анёл застаўся сімвалам гэтай мары і напамінкам пра Гродна, якім мы ганарымся.
👋 Мы гатовыя развітацца з ім, каб падтрымаць рэдакцыю ў крытычны момант.
🏆 Усяго некалькі такіх фігурак існуе ў свеце.
🔨 Далучайцеся да аўкцыёну і даведайцеся падрабязнасці тут:
https://zrzutka.pl/h9v53m/award/fsjyf8/metalowa-figurka-aniola-recznej-roboty-przywieziona-z-grodna