Выхаванцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў выступілі на ХVІ адкрытым рэгіянальным конкурсе-пленэры юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння майстра. Мерапрыемства адбылося ў Нясвіжы, дзе нашу школу прадставілі вучні Алы Маліноўскай. Падобны пленэр ператварыўся ў яркую і значную для дзяцей і падлеткаў падзею, якая стымулявала цікавасць да гісторыі роднай краіны, пашырала ўяўленне аб мастацтве праз зносіны і абмен вопытам, а таксама праз прагляд мастацкіх выстаў, арганізаваных і прымеркаваных непасрэдна да мерапрыемства. Падчас конкурсу дзяўчынкі не толькі стварылі прыгожыя эцюды з натуры, але і наведалі некалькі розных выстаў і музейных экспазіцый. Па выніках конкурсу Марыя Пласкавіцкая атрымала дыплом ІІІ ступені за працу ў намінацыі "Пленэрны пейзаж" (старэйшая група), а Паліна Буцько, Аліна Роман – дыпломы ўдзельнікаў. Вынікам творчай працы сталі выставы двух пленэраў – прафесійных мастакоў і ХVІ рэгіянальнага адкрытага конкурсу-пленэру юных ма