🚩 27 траўня 1793 года ў 🦌 Гродне распачаўся апошні, г.зв. «нямы сойм» Рэчы Паспалітай Арганізацыяй сойму займаўся расейскі пасол Якуб Сіверс. У Гродне размясцілася вялікая колькасць расейскіх войскаў. Паслоў, што прыбылі на сойм, актыўна запужвалі ці прапаноўвалі хабар. Паводле задумы Кацярыны II гэты сойм мусіў прызнаць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Прусіі й Расеі. Сойм замацаваў другі падзел Рэчы Паспалітай. Раней, 23 верасня, адбылося гэтак званае «нямое паседжанне». Дэпутаты маўчалі некалькі гадзінаў. Урэшце маршалак сойму сказаў, што маўчанне азначае згоду.