#Народны_каляндар ✔️25 мая Гэты дзень называлі Епіфан чырвоны, альбо Рабінаўка, бо пачынала квітнець рабіна. Дзяўчаты апраналіся ў чырвонае і вадзілі карагоды вакол гэтага дрэва, прасілі зберагчы хаты ад пажараў і ліха. ✔️На 25 мая ў нашых продкаў была такая прыкмета: «Калі на Епіфана раніца ў чырвоным кафтане – да сухога лета». Яшчэ людзі верылі, што калі на сажалках з'явілася лісце гарлачыкаў, то халадоў болей не будзе. А вось дахаты іх прыносіць забаранялася – іначай можа пасці скаціна. 📍📍@Пинский Вестник ЮТУБ | САЙТ| ИНСТ | ВК | ОК | ФЕ | Прислать новость