Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Рассказываем о новостях Слобода-Кучинского сельсовета

Згодна з Указам № 116 "Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі" на тэрыторыі сельсавета ў вёсках Бор, Слабада- Кучынка і Бадзяжы знесены тры дамы.
Акрамя таго, прыбрана смецце, зроблены рамонты платоў і пляцовак для збору смецця на грамадзянскіх могілках у аг. Старыца, вёсках Карзуны і Харытонаўка. У Беларусі створана добрая сістэма патрыятычнага выхавання моладзі, і піянерская арганізацыя – адна з яе важных складаемых. Годныя традыцыі БРПА працягвае, напаўняючы іх новым актуальным зместам.
Так, чацвёртакласнікі Слабадакучынскай СШ сталі членамі вялікай і дружнай піянерскай сям’і. Пасля ўрачыстага абяцання навучэнцам былі павязаны чырвона-зялёныя піянерскія гальштукі (на здымку). Каб сфарміраваць у маленькіх непасед навыкі паводзін у надзвычайных сітуацыях, спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага РАНС Наталля Шатыка правяла ў Старыцкай СШ інтэрактыўны занятак "Правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях"
Оглавление

Вясновыя ўборкі

Згодна з Указам № 116 "Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі" на тэрыторыі сельсавета ў вёсках Бор, Слабада- Кучынка і Бадзяжы знесены тры дамы.
Акрамя таго, прыбрана смецце, зроблены рамонты платоў і пляцовак для збору смецця на грамадзянскіх могілках у аг. Старыца, вёсках Карзуны і Харытонаўка.

Мы – піянеры!

У Беларусі створана добрая сістэма патрыятычнага выхавання моладзі, і піянерская арганізацыя – адна з яе важных складаемых. Годныя традыцыі БРПА працягвае, напаўняючы іх новым актуальным зместам.
Так, чацвёртакласнікі Слабадакучынскай СШ сталі членамі вялікай і дружнай піянерскай сям’і. Пасля ўрачыстага абяцання навучэнцам былі павязаны чырвона-зялёныя піянерскія гальштукі (на здымку).

"Шпаргалкі" для бяспекі

Каб сфарміраваць у маленькіх непасед навыкі паводзін у надзвычайных сітуацыях, спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага РАНС Наталля Шатыка правяла ў Старыцкай СШ інтэрактыўны занятак "Правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях".
Спецыяліст навучыла школьнікаў таму, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый дома і ў двары. Дзеці даведаліся, якія прадметы могуць быць небяспечнымі. А дапамаглі ім у гэтым героі любімых мультфільмаў. У канцы мерапрыемства самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад ратавальнікаў Капыльшчыны размалёўкі, наклейкі і закладкі, якія стануць для дзяцей надзейнай "шпаргалкай" на выпадак непрадбачаных сітуацый.

Ёсць культура на сяле

Аграгарадок Старыца – шматлікі, тут многа моладзі, якой трэба дзесьці збірацца, і ўстанова культуры, безумоўна, падыходзіць для гэтага як нельга лепш. Таму культработнікі Старыцкага СДК робяць усё магчымае, каб культурнае жыццё на вёсцы было разнастайным. Акрамя традыцыйнай дыскатэкі, у мінулую суботу для падлеткаў аграгарадка прайшоў тэнісны турнір "Твой ход" і гутарка "Здаровым быць модна".

Рассказываем о новостях Слобода-Кучинского сельсовета

    Рассказываем о новостях Слобода-Кучинского сельсовета
Рассказываем о новостях Слобода-Кучинского сельсовета