Найти в Дзене
Hrodna.life

🎁 25 траўня свой дзень нараджэння за кратамі сустракае гродзенскі актывіст і культурніцкі менеджар Павел Мажэйка

🎁 25 траўня свой дзень нараджэння за кратамі сустракае гродзенскі актывіст і культурніцкі менеджар Павел Мажэйка Сёння яму спаўняецца 47 гадоў і гэта ўжо трэці дзень нараджэння, які Павел праводзіць у зняволенні. Мажэйка нарадзіўся ў Гродне, скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2000 годзе па спецыяльнасці «гісторыя і культаралагічныя дысцыпліны». Працаваў журналістам у гродзенскіх СМІ, быў прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, выканаўчым дырэктарам тэлеканала «Белсат». 🦌 Заснаваў у Гродне культурніцкую прастору «Цэнтр гарадскога жыцця» і стаў адным з ініцыятараў выдавецкага праекта «Гарадзенская бібліятэка». 26 сакавіка 2021 года Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна за партрэт Яўгена Жыхара, выстаўлены ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Паводле абвінавачання, гэта трактавалася як «рэабілітацыя і апраўданне нацызму». Пазней Мажэйку адпусцілі, але пасля вяртання з Польшчы яго ізноў затрымалі. У ліпені 2023 года суд прысу

🎁 25 траўня свой дзень нараджэння за кратамі сустракае гродзенскі актывіст і культурніцкі менеджар Павел Мажэйка

Сёння яму спаўняецца 47 гадоў і гэта ўжо трэці дзень нараджэння, які Павел праводзіць у зняволенні.

Мажэйка нарадзіўся ў Гродне, скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2000 годзе па спецыяльнасці «гісторыя і культаралагічныя дысцыпліны». Працаваў журналістам у гродзенскіх СМІ, быў прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, выканаўчым дырэктарам тэлеканала «Белсат».

🦌 Заснаваў у Гродне культурніцкую прастору «Цэнтр гарадскога жыцця» і стаў адным з ініцыятараў выдавецкага праекта «Гарадзенская бібліятэка».

26 сакавіка 2021 года Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна за партрэт Яўгена Жыхара, выстаўлены ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Паводле абвінавачання, гэта трактавалася як «рэабілітацыя і апраўданне нацызму». Пазней Мажэйку адпусцілі, але пасля вяртання з Польшчы яго ізноў затрымалі.

У ліпені 2023 года суд прысудзіў яму шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

💌 Адрас для лістоў:

ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Павел Іванавіч Мажэйка

Даведайцеся больш пра Паўла на Hrodna.life:

➡️ https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/paval-mazejka/?utm_source=tg