На тэрыторыі сельсавета падчас святкавання Дня Перамогі прайшлі шматлікія мітынгі. Удзел у іх прынялі прадстаўнікі сельвыканкама на чале з яго старшынёй Наталіяй Прохаравай, працаўнікі сельгас-прадпрыемстваў, сферы культуры, моладзь, мясцовыя жыхары. Памятныя мерапрыемствы адбыліся ў аг. Цімкавічы, вёсках Навасёлкі, Руднае, Вялікая Раёўка і Браткава. Удзельнікі цырымоній аддалі даніну павагі героям, што прысвяцілі сваё жыццё змаганню за свабоду і незалежнасць нашай радзімы, усклалі кветкі і вянкі да падножжа помнікаў, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. У Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы сустракалі госця: сюды завітаў пясняр капыльскай зямлі, член літаратурнага аб’яднання "Вясёлка", самабытны паэт, удзельнік і пераможца шматлікіх творчых конкурсаў Мікалай Майсюк (на здымку). Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў розных пакаленняў. На сустрэчу запрасілі членаў пярвічнай ветэранскай арганізацыі Цімкавіцкага сельвыканкама на чале з Аленай Насевіч, а таксама вучняў мясцовай школы. А