У аграгарадку Пясочнае прайшоў урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, дзе прынялі ўдзел жыхары гэтага населенага пункта. Юнае пакаленне папоўніла рады піянераў.
Падобнае мерапрыемства адбылося і ў аграгарадку Лясное каля бюста Героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча. Акрамя мясцовага насельніцтва, прадстаўнікоў адукацыі, культуры, дэпутатаў, у ім удзельнічаў выпускнік Лясноўскай СШ 1978 года Віктар Эдуардавіч Тамашэўскі, гвардыі падпалкоўнік. Да майскіх святаў на 38 помніках былі зроблены касметычны рамонт і адным – бягучы рамонты. Асаблівая ўвага надавалася мемарыялу спаленым вёскам у Масявічах, памятнаму знаку ў Рулёве, на цэнтральных сядзібах былых гаспадарак. За апошні месяц знесены адзін пустуючы адміністрацыйны будынак у в. Бабоўня (майстэрня па рамонце абутку), расчышчаны сем участкаў, захаваны падмуркі. Работы ў асноўным праводзіліся па вул. Працоўнай у Лоцвінах і вул. Лясной у Зарудным. Участкі падрыхтаваны для перад