У вёсках Блеўчыцы, Дзярэчына, Кіявічы, Вострава, Лешня, Філіпавічы, Вераб’евічы, а таксама каля адзіночных пахаванняў ушанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў і мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нямецкіх захопнікаў (на здымку). У мерапрыемстве прынялі ўдзел працаўнікі сельвыканкама, сферы культуры, ААТ "Ціміразеўскі", вучні і настаўнікі Быстрыцкай СШ. Каб замацаваць разуменне важнасці сямейных адносін, вучні Быстрыцкай сярэдняй школы абмеркавалі каштоўнасці сям’і: давер, традыцыі, узаемападтрымку. Такое мерапрыемства ўключала ў сябе творчыя заданні і дыскусіі. Да пастаяльцаў сацыяльнага пансіяната "Ачаг надзеі" прыехалі госці з хрысціянскай царквы "Хрыстос для ўсіх" з г. Салігорск. Яны арганізавалі канцэрт да Дня сям’і, правялі чаяванне і аказалі гуманітарную дапамогу. У Быстрыцкім дзіцячым садзе адзначылі Дзень дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Выхаванцы выканалі дзяржаўны гімн, чыталі вершы пра Радзіму, спявалі і танцавалі. Таксама ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло свята, прысвечана