Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🍰 Ураджэнец Гродзеншчыны і выбітны гродзенскі гісторык адзначае сёння сваё 66-годдзе

🍰 Ураджэнец Гродзеншчыны і выбітны гродзенскі гісторык адзначае сёння сваё 66-годдзе Алесь Смалянчук нарадзіўся 23 траўня 1959 года ў вёсцы Казлоўшчына 🪵Дзятлаўскага раёну Гродзенскай вобласці. 📖Доктар гістарычных навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, даследчык гісторыі польскага і беларускага рухаў, палітычнай гісторыі Беларусі і памяці пра яе. Аўтар некалькіх кніг і болей за сотню навуковых публікацый. Сярод іх — манаграфія «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй…», якая была прызнаная найлепшай гістарычнай кнігай 2001–2002 гг. паводле Беларускага гістарычнага таварыства. 🎓 Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі, праходзіў стажыроўкі ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Працаваў у школах, музеях і ВНУ Гродна, быў прафесарам і дырэктарам Інстытута гістарычных даследаванняў ЕГУ, цяпер выкладае ў Варшаве. 🦌 Навуковы кіраўнік праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», рэдактар гадавіка «Homo Historycu

🍰 Ураджэнец Гродзеншчыны і выбітны гродзенскі гісторык адзначае сёння сваё 66-годдзе

Алесь Смалянчук нарадзіўся 23 траўня 1959 года ў вёсцы Казлоўшчына 🪵Дзятлаўскага раёну Гродзенскай вобласці.

📖Доктар гістарычных навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, даследчык гісторыі польскага і беларускага рухаў, палітычнай гісторыі Беларусі і памяці пра яе. Аўтар некалькіх кніг і болей за сотню навуковых публікацый. Сярод іх — манаграфія «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй…», якая была прызнаная найлепшай гістарычнай кнігай 2001–2002 гг. паводле Беларускага гістарычнага таварыства.

🎓 Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі, праходзіў стажыроўкі ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Працаваў у школах, музеях і ВНУ Гродна, быў прафесарам і дырэктарам Інстытута гістарычных даследаванняў ЕГУ, цяпер выкладае ў Варшаве.

🦌 Навуковы кіраўнік праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі», рэдактар гадавіка «Homo Historycus» і альманаха «Горад Святога Губерта», адзін з ініцыятараў праекта «Гарадзенскі Палімпсест».

🎖 Узнагароджаны медалём Рады БНР «100 гадоў БНР» за ўнёсак у гістарычную навуку.

🎂 Віншуем нашага выбітнага гісторыка з Днём нараджэння!