Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

✝️ Арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў 44-годдзе святарства ў родным Адэльску (Гродзенскі раён) і ўдзельнічаў у Першай Камуніі для дзяцей

✝️ Арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў 44-годдзе святарства ў родным Адэльску (Гродзенскі раён) і ўдзельнічаў у Першай Камуніі для дзяцей парафіі 31 мая – 1 чэрвеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў 😇 Адэльску (дэканат Гродна-Захад), адкуль ён родам. Тут ён адзначыў 44-ю гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння і дзякаваў Богу за сваё пакліканне, паведамляецца на сайце @grodnensis. «Як Марыя несла пад сваім сэрцам Езуса, так і святар павінен несці Яго людзям, каб яны адчулі дзеянне Божай ласкі, падобна як адчуў яго яшчэ ва ўлонні Альжбеты Ян Хрысціцель», — адзначылі з гэтай нагоды. 1 чэрвеня іерарх цэлебраваў Імшу Першай Камуніі, увёў дзяцей у касцёл і павіншаваў парафіян з Міжнародным днём абароны дзяцей. У гаміліі арцыбіскуп разважаў пра адзінства, да якога заклікае Хрыстус: «Ці хоча Ён, каб мы былі аднолькавымі, “кланаванымі” хрысціянамі? Ці чакае, што ўсе хрысціяне будуць ісці ў адным напрамку? Не. Адзінства, да якога заклікае Езус, – гэта адзінства веры, сэрца і л

✝️ Арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў 44-годдзе святарства ў родным Адэльску (Гродзенскі раён) і ўдзельнічаў у Першай Камуніі для дзяцей парафіі

31 мая – 1 чэрвеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў 😇 Адэльску (дэканат Гродна-Захад), адкуль ён родам. Тут ён адзначыў 44-ю гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння і дзякаваў Богу за сваё пакліканне, паведамляецца на сайце @grodnensis.

«Як Марыя несла пад сваім сэрцам Езуса, так і святар павінен несці Яго людзям, каб яны адчулі дзеянне Божай ласкі, падобна як адчуў яго яшчэ ва ўлонні Альжбеты Ян Хрысціцель»,

— адзначылі з гэтай нагоды.

1 чэрвеня іерарх цэлебраваў Імшу Першай Камуніі, увёў дзяцей у касцёл і павіншаваў парафіян з Міжнародным днём абароны дзяцей.

У гаміліі арцыбіскуп разважаў пра адзінства, да якога заклікае Хрыстус:

«Ці хоча Ён, каб мы былі аднолькавымі, “кланаванымі” хрысціянамі? Ці чакае, што ўсе хрысціяне будуць ісці ў адным напрамку? Не. Адзінства, да якога заклікае Езус, – гэта адзінства веры, сэрца і любові. Нашае хрысціянскае ДНК сведчыць аб нашай прыналежнасці да аднаго Касцёла, што найлепей праяўляецца на Эўхарыстыі, калі, будучы рознымі, мы становімся адным».

Ён падкрэсліў важнасць падрыхтоўкі да Першай Камуніі: дзеці наведвалі катэхезу, здавалі экзамен, прыйшлі ў касцёл у святочным адзенні. Але, паводле іерарха,

«больш важным за прыгожае адзенне з’яўляецца прыгажосць душы пасля першай споведзі».

Кандрусевіч нагадаў, што

«Езус казаў не забараняць дзецям прыходзіць да Яго», і звярнуўся да бацькоў:

«Задача бацькоў – не толькі давесці дзяцей да Першай Камуніі, але і прымаць яе разам з імі як мага часцей».

«Езус любіць дзяцей і хоча, каб яны былі шчаслівымі ў жыцці. А шчасце будзе тады, калі яны будуць будаваць сваю будучыню на хрысціянскіх каштоўнасцях… У наш час адыходу ад Бога гэта нялёгка, патрэбны духоўныя сілы, якія мы атрымліваем у Эўхарыстыі»,

— сказаў арцыбіскуп.

Ён пажадаў дзецям, каб Езус часта прыходзіў у іх сэрцы праз Камунію, а бацькам — духоўнай адказнасці і гатоўнасці быць побач на гэтым шляху.

Нагадаем таксама, што арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць курс хіміятэрапіі і пакутуе на анкалагічнае захворванне — меланому.

-2
-3