Найти в Дзене
Hrodna.life

✝️Арцыбіскуп Кандрусевіч працягвае душпастырскую дзейнасць нягледзячы на цяжкую хваробу

✝️Арцыбіскуп Кандрусевіч працягвае душпастырскую дзейнасць нягледзячы на цяжкую хваробу 79-гадовы арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які паходзіць з Гродзеншчыны і доўгі час служыў у Гродне, працягвае актыўнае служэнне нягледзячы на анкалагічнае захворванне з метастазамі. Іерарх, які ўжо перанёс некалькі курсаў хіміятэрапіі, наведвае парафіі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Апошняя такая паездка адбылася 27 траўня — ён узначаліў урачыстую Імшу і звярнуўся да беларусаў-католікаў на роднай мове. Падчас службы арцыбіскуп паведаміў, што яго стан здароўя крыху стабілізаваўся, і цяпер назіраецца рэмісія. Аднак прагнозаў медыкі не даюць. Сам іерарх адзначыў, што далейшы лёс залежыць толькі ад Божай волі. Беларускі Касцёл заклікае вернікаў працягваць малітвы за арцыбіскупа.

✝️Арцыбіскуп Кандрусевіч працягвае душпастырскую дзейнасць нягледзячы на цяжкую хваробу

79-гадовы арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які паходзіць з Гродзеншчыны і доўгі час служыў у Гродне, працягвае актыўнае служэнне нягледзячы на анкалагічнае захворванне з метастазамі.

Іерарх, які ўжо перанёс некалькі курсаў хіміятэрапіі, наведвае парафіі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Апошняя такая паездка адбылася 27 траўня — ён узначаліў урачыстую Імшу і звярнуўся да беларусаў-католікаў на роднай мове.

Падчас службы арцыбіскуп паведаміў, што яго стан здароўя крыху стабілізаваўся, і цяпер назіраецца рэмісія. Аднак прагнозаў медыкі не даюць. Сам іерарх адзначыў, што далейшы лёс залежыць толькі ад Божай волі.

Беларускі Касцёл заклікае вернікаў працягваць малітвы за арцыбіскупа.