📰 Гэтым разам без лішніх слоў пераходзім да справы: каб працягнуць працу нам патрэбныя грошы. Прама тут і прама цяпер. Калі вы гродзенец у замежжы — вы можаце нам дапамагчы
🌱 Вы можаце сказаць, што беларускія медыі павінны эканоміць і больш эфектыўна выкарыстоўваць сродкі. Мы ўжо гэта робім. Мы аптымізуем працэсы, дзелім кошты з калегамі дзякуючы супольным праектам, абмяжоўваем выдаткі. Наш галоўны рэдактар ужо чацвёрты месяц працуе як валанцёр. Большасць нашай каманды — шматстаночнікі і зарабляюць на іншых працах, але не кідаюць гэтай, бо лічаць яе важнай для мясцовай супольнасці.
🪙 Вы можаце сказаць, што беларускія медыі павінны навучыцца самі зарабляць. Мы, наколькі гэта магчыма, працуем з рэкламадаўцамі і забяспечваем частку сваёй працы продажам рэкламы. І гэта не надакучлівая банерка на паўэкрана, а якасна зробленая натыўка: цікавыя рэдакцыйныя матэрыялы з інтэграцыяй рэкламных элементаў.
🪙 Але гэтага ўсё яшчэ не хапае для стабільнай працы.
❤️Будуць ці не будуць існаваць беларускія медыі — залежыць выключна ад беларусаў: захочуць ці не захочуць яны падтрымліваць іх сваімі грашыма. Калі для вас важна існаванне выданняў, якія па-беларуску прасоўваюць уласную беларускую павестку і якія працуюць на блізкіх да рэальных беларусаў тэмах - падтрымайце нас.
У красавіку праз розныя каналы вы пералічылі нам 4% ад нашых штомесячных патрэб. Але калі б гэтаксама зрабілі яшчэ 100 чалавек, ахвяраваўшы ўсяго па 10 еўра кожны, то нашыя выдаткі былі б забяспечаныя ўжо на траціну! Гэта значыць кожны трэці матэрыял на нашых каналах з’яўляўся б дзякуючы вам!
💱 Усе магчымыя спосабы падтрымкі нашай рэдакцыі мы сабралі тут: https://hrodna.life/support
🔟 Вы можаце падтрымаць нас праз Donorbox, Stripe, Zrzutka, Buymeacoffee і нават крыптавалютай.
Дзякуй за любую дапамогу! Нават невялікая ваша падтрымка лепш, чым яе адсутнасць! Мы верым у вас — і вы не пакідайце нас!