Раскопкі археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі на тарфяніковым паселішчы перыяду неаліту — бронзавага веку Асавец 2 будуць адбывацца з 28 ліпеня па 10 жніўня 2025 г. Запрашаюцца зацікаўленыя ў археалогіі і гісторыі роднага краю. Дэталі на сайце asaviec.by. Запіс праз анкету або па тэлефоне (+375 29) 634 93 03. Калі ёсць якія пытанні — тэлефануйце!