🔫 17 траўня 1934 года быў расстраляны органамі НКУС ураджэнец Гродзеншчыны, беларускі паэт і публіцыст Алесь Салагуб
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1906 года ў вёсцы Зарудзічы (сёння 🐻Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).
У 1922—1927 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці руху Грамады і Таварыства беларускай школы. За гэта яго двойчы знявольвалі польскія ўлады — у 1924 і зноў у 1927—1928 гадах.
У 1928 годзе ён пераехаў у БССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1931 годзе, пасля чаго працягнуў навучанне ў аспірантуры Інстытута літаратуры і мастацтва пры Акадэміі навук Беларусі.
На трэцім годзе вучобы, 10 жніўня 1933 года, быў арыштаваны савецкімі ўладамі па справе так званага Беларускага нацыянальнага цэнтра. Менш чым праз год яго расстралялі. Рэабілітавалі яго ўжо шмат пазней — 16 жніўня 1956 года.
Свой творчы шлях пачаў як публіцыст у 1920 годзе, а як паэт — з 1925. У 1929 годзе выдаў зборнік вершаў «Лукішкі». У Мінску ён публікаваў артыкулы, у якіх разглядаў літаратурны рух Заходняй Беларусі. Вопыт польскай турмы апісаў у творы «Лукішскі дзённік», урыўкі з якога надрукавалі ў часопісе «Полымя» ў 1961 годзе. Таксама пісаў апавяданні і п'есы, у тым ліку «Вяселле», якая засталася ў рукапісах.
Злацешна краты пазіраюць,
Няволі песьню запяваюць
Для госьця новага свайго,
А госьць ня цяміць аднаго:
Нашто трывожаць вязьням сон
Абсацы найміта-салдата,
Нашто і краты ля вакон,
Калі ўвесь край сядзіць за кратай.