🤸🏻♀️Сёння 70-годдзе адзначае ўраджэнка Гродна, савецкая беларуская гімнастка і чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут 🦌 Яна нарадзілася 16 траўня 1955 года ў Гродне, дзе зрабіла свае першыя крокі ў спорце і сустрэла трэнера Рэнальда Кныша, які сыграў ключавую ролю ў яе кар’еры. 📷 Паспяховая гімнастка стала героем фільмаў, яе фатаграфіі з’яўляліся ў кнігах і фотаальбомах пра Гродна. Па матывах яе біяграфіі быў зняты мастацкі фільм «Цуд з касічкамі». Цікавы факт: у Гродне разглядалася ідэя назваць адну з вуліц у гонар Вольгі Корбут, але ініцыятыва так і не была рэалізаваная. Чытайце пра шлях гродзенкі да Алімпа: https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/volga-korbut-65/?utm_source=tg
🤸🏻♀️Сёння 70-годдзе адзначае ўраджэнка Гродна, савецкая беларуская гімнастка і чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут
16 мая 202516 мая 2025
~1 мин