Найти в Дзене
Hrodna.life

🗼Падняцца на каланчу і пабачыць халодную зброю — два музеі ладзяць унікальную экскурсію на ноч музеяў

🗼Падняцца на каланчу і пабачыць халодную зброю — два музеі ладзяць унікальную экскурсію на ноч музеяў

Галерэя «Грышук Арсенал» і Музей гісторыі пажарнай службы Гродзенскай вобласці аб’ядналіся ў межах акцыі «Ноч музеяў» і запрашаюць усіх ахвотных на сумесную экскурсійную праграму.

16 траўня можна падняцца на аглядальную пляцоўку легендарнай пажарнай каланчы і пазнаёміцца з адзінай у Гродне адкрытай прыватнай калекцыяй халоднай зброі.

🗡 Галерэя «Грышук Арсенал» (вул. Ажэшкі, 38)

Аглядная экскурсія па ўнікальнай калекцыі халоднай зброі. Магчымасць прымерыць рыцарскія даспехі і зрабіць фотаздымкі ў вобразе рыцара і яго дамы. Працягласць — 30–40 хвілін.

🚒 Музей гісторыі пажарнай службы Гродзенскай вобласці (вул. Захарава, 31)

Пад’ём на аглядальную пляцоўку пажарнай каланчы і аповед пра гісторыю пажарнай службы рэгіёна.

Пачатак экскурсій: з 16:00 да 22:00 (кожную гадзіну), уваход з 10 гадоў.

Кошт удзелу — 45 рублёў з чалавека

Колькасць месцаў абмежаваная, запіс па тэлефоне: +375 44 521-98-0

🌚 Чытайце таксама:

Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці