Найти в Дзене
Hrodna.life

🏭 На «Гродна-Азот» супрацоўнікаў масава правяраюць на паліграфе

🏭 На «Гродна-Азот» супрацоўнікаў масава правяраюць на паліграфе. Гэта спрыяе дэфіцыту кадраў На прадпрыемстве «Гродна-Азот» не хапае больш за 700 супрацоўнікаў, паведамляе @nashaniva. На дадзены момант адкрыта 216 вакансій на 720 працоўных месцаў — і праблема ахоплівае не толькі рабочыя спецыяльнасці, але і кіраўніцтва. Адна з прычын кадравага крызісу — праверкі на паліграфе, якія праводзяцца пры прыёме на працу і пры працягненні кантрактаў. Такая практыка раней ужывалася пераважна на абаронных і стратэгічна важных прадпрыемствах (напрыклад, «Пеленг», «БелОМА»), цяпер яна актыўна дзейнічае і на «Гродна-Азот». Са слоў работнікаў, праверку праходзяць у асноўным «нядобранадзейныя» — тыя, каму трэба працягваць кантракт або каго кіраўніцтва палічыла падазроным праз выказванні ці паводзіны. Калі вынікі паліграфа адмоўныя, кантракт не працягваецца — незалежна ад прафесійных навыкаў і вопыту. Адзін з супрацоўнікаў расказаў, што на праверцы задаюцца пытанні, каб ацаніць лаяльнасць да дзеюч

🏭 На «Гродна-Азот» супрацоўнікаў масава правяраюць на паліграфе. Гэта спрыяе дэфіцыту кадраў

На прадпрыемстве «Гродна-Азот» не хапае больш за 700 супрацоўнікаў, паведамляе @nashaniva. На дадзены момант адкрыта 216 вакансій на 720 працоўных месцаў — і праблема ахоплівае не толькі рабочыя спецыяльнасці, але і кіраўніцтва.

Адна з прычын кадравага крызісу — праверкі на паліграфе, якія праводзяцца пры прыёме на працу і пры працягненні кантрактаў. Такая практыка раней ужывалася пераважна на абаронных і стратэгічна важных прадпрыемствах (напрыклад, «Пеленг», «БелОМА»), цяпер яна актыўна дзейнічае і на «Гродна-Азот».

Са слоў работнікаў, праверку праходзяць у асноўным «нядобранадзейныя» — тыя, каму трэба працягваць кантракт або каго кіраўніцтва палічыла падазроным праз выказванні ці паводзіны. Калі вынікі паліграфа адмоўныя, кантракт не працягваецца — незалежна ад прафесійных навыкаў і вопыту.

Адзін з супрацоўнікаў расказаў, што на праверцы задаюцца пытанні, каб ацаніць лаяльнасць да дзеючай улады.

«Цяпер галоўнае — каб чалавек любіў Лукашэнку, а не каб быў добрым спецыялістам»,

— адзначае ён. Паводле яго, некаторыя адзінкі абсталявання на заводзе прастойваюць, бо няма патрэбных спецыялістаў: ранейшых звольнілі, а новых не могуць набраць з-за палітычных крытэраў.

Іншы суразмоўца, які працуе на даччыным прадпрыемстве «Гродна-Азота», мяркуе, што паліграф выкарыстоўваецца таксама дзеля выяўлення рызыкі ўцечкі інфармацыі аб схемах абыходу санкцый. Паводле яго слоў, нягледзячы на санкцыйныя абмежаванні і выкрыцці, заводу ўдаецца працягваць пастаўкі ў Еўропу.

У 2024 годзе «Радыё Свабода» апублікавала дакументы, паводле якіх прадукцыя «Гродна-Азота» трапляла ва Украіну пад выглядам вырабленай у Туркменістане праз Расію і Балгарыю — з дапамогай кампаніі, зарэгістраванай у ААЭ на грамадзяніна Турцыі. Раней пра абыход санкцый праз падстаўныя фірмы і маркіроўку ўзбекскім карбамідам паведамляў і Беларускі расследавальніцкі цэнтр.