Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

👩‍⚕️ У Гродне раптоўна памёр вядомы лекар з перынатальнага цэнтра

👩‍⚕️ У Гродне раптоўна памёр вядомы лекар з перынатальнага цэнтра 9 траўня 2025 года на 59-м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця Тадэвуш Драбовіч — лекар-акушэр-гінеколаг, які амаль 30 гадоў працаваў у Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры. Сваю кар’еру ён пачаў у 1994 годзе ў 🪵Дзятлаўскай ЦРБ, а з 1996 года працаваў у гродзенскім радзільным доме. Драбовіч унёс значны ўклад у развіццё санавіяцыі і кансультатыўнай дапамогі ў Гродзенскай вобласці. У 2025 годзе стаў пераможцам абласнога этапу конкурсу «Лекар года Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «акушэр-гінеколаг». Пахаванне адбудзецца сёння ў 14:00 на могілках Аўльс пасля развітальнай імшы ў касцёле Божай Міласэрнасці (вул. Кабяка, 14).

👩‍⚕️ У Гродне раптоўна памёр вядомы лекар з перынатальнага цэнтра

9 траўня 2025 года на 59-м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця Тадэвуш Драбовіч — лекар-акушэр-гінеколаг, які амаль 30 гадоў працаваў у Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры.

Сваю кар’еру ён пачаў у 1994 годзе ў 🪵Дзятлаўскай ЦРБ, а з 1996 года працаваў у гродзенскім радзільным доме. Драбовіч унёс значны ўклад у развіццё санавіяцыі і кансультатыўнай дапамогі ў Гродзенскай вобласці.

У 2025 годзе стаў пераможцам абласнога этапу конкурсу «Лекар года Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «акушэр-гінеколаг».

Пахаванне адбудзецца сёння ў 14:00 на могілках Аўльс пасля развітальнай імшы ў касцёле Божай Міласэрнасці (вул. Кабяка, 14).