📵 Палітзняволены журналіст з Гродна Дзяніс Івашын ужо пяць месяцаў без тэлефанаванняў родным Журналіст і палітзняволены Дзяніс Івашын не мае сувязі з роднымі ўжо пяты месяц. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Івашына на Facebook. «Нядаўна мы даслалі Дзяніс Івашын фотаздымкі з нашага лецішча. Сярод іншых да яго меўся патрапіць і момант, калі на даху хаты затрымаліся двое буслоў. Гэта адбылося напрыканцы красавіка. Падаецца, гэта так бы мовіць “нашыя” буслы, якія штогод прылятаюць у ваколіцы да сваёй бусьлянкі. Я памятаю, як яны ляталі ў тым ліку і над нашым участкам у пошуках ежы для сябе й сваіх бусьлянятаў. Але бадай што ўпершыню яны абодва вырашылі “праверыць на трываласьць” наш дах. Аматары розных “знакаў” пэўна нешта могуць сказаць на гэты конт, але я проста падзялюся з вамі мілым фотаздымкам у гэты трошкі сумны й ня надта цёплы ва ўсіх сэнсах час». Дзяніс Івашын нарадзіўся і жыў у Гродне. З 2014 года быў рэдактарам-валанцёрам беларускай версіі сайта міжнароднай расследав
📵 Палітзняволены журналіст з Гродна Дзяніс Івашын ужо пяць месяцаў без тэлефанаванняў родным
12 мая 202512 мая 2025
1 мин