Найти в Дзене
Hrodna.life

🩺 250 гадоў таму была заснаваная Гродзенская медыцынская акадэмія

🩺 250 гадоў таму была заснаваная Гродзенская медыцынская акадэмія

🏭 12 траўня 1775 года ў Гродне, з ініцыятывы Антоніа Тызенгаўза, пачала працаваць медыцынская акадэмія — у спецыяльна збудаваным трохпавярховым будынку.

🇫🇷Кіраўніком установы стаў вядомы французскі лекар і вучоны-натураліст Жан Эмануэль Жылібер.

Акадэмія мела тры аддзяленні:

— падрыхтоўка «сучасных урачоў для гарадоў» (10 навучэнцаў),

— правінцыяльныя лекары і хірургі (20 навучэнцаў),

— аддзяленне павітух (спачатку 5, пазней 17 навучэнак).

Навучэнцы атрымлівалі стыпендыі з дзяржаўнага бюджэту і пасля выпуску мусілі адпрацаваць у каралеўскіх уладаннях — Брэсцкім, Гродзенскім, Оліцкім і Шавельскім. Выкладанне мела акадэмічны ўзровень. У калектыве былі 5 выкладчыкаў, 2 фельчары і акушэрка.

Пры акадэміі дзейнічалі:

— шпіталь на 60 ложкаў,

— анатамічны тэатр,

— музей і кабінет прыродазнаўства,

— аптэка і бібліятэка,

— батанічны сад — першы на тэрыторыі Беларусі і ўсёй Рэчы Паспалітай.

Жылібер падтрымліваў сувязі з Расійскай акадэміяй навук. У 1778 годзе ён паведаміў пра першы выпуск — 12 лекараў. Але пасля зняцця Тызенгаўза з пасады гродзенскага старосты (1780), Жылібер разам з вучнямі пераехаў у Вільню. На базе гродзенскай школы ў 1781 годзе быў створаны медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.

🎨 Будынак медыцынскай акадэміі, малюнак Напалеона Орды.

Глядзіце таксама:

Чаму ў Гродзенскай медыцынскай акадэміі не хацелі вучыцца?