Сёння на Ратушнай плошчы прайшло ўрачыстае ўшаноўванне Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю мая. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Андрэй Ратомскі, а права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі, вучаніцы Нясвіжскай СШ №4 Варвары Сідаравай і пераможцы рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару, вучню СШ №3 г. Нясвіжа Арцёму Гаціла. Падрабязней аб мерапрыемстве — у бліжэйшых нумарах “НН”.
Сёння на Ратушнай плошчы прайшло ўрачыстае ўшаноўванне Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, прысвечанае Дню Дзяржаўнага флага
11 мая 202511 мая 2025
~1 мин